Свята бульбы плануюць правесці 9 кастрычніка ў Лідскім раёне

Свята плануецца правесці ў аграгарадку Гуды.

У нядзелю свята бульбы «Бульбачка-беларусачка» плануюць правесці ў аграгарадку Гуды Лідскага раёна. Там чакаюць і выступленне народнага ансамблю народнай музыкі «Гудскі гармонік».

Чым будуць здхіўляць лідскія гаспадыні? Незвычайным рэцэптам падзялілася загадчык Беліцкага дома культуры Тэрэза Шаўлюк. Ці чулі вы пра дранікі-запарнікі? Тэрэза Фёдараўна раіць таркаваць для іх бульбу абавязкова ўручную. Далей запарваем (амаль даводзім да кіпення) сыроватку. Лепей дамашнюю, але можна і з магазіна, толькі без дадаткаў. Заліваем яе ў працертую бульбу (прыкладная прапорцыя: на пяць сярэдніх бульбін – 400 мілілітраў вадкасці). Перамешваем, трохі даем пастаяць, каб астыла. Дадаем у гэтую сумесь цёртую цыбулю (сярэднюю галоўку), два яйкі і соль. Размешваем. Напрыканцы пакрыху дадаем муку, звычайна, 5-6 сталовых лыжак. Смажыць на тлушчы або алеі.

— Можна такія дранікі-запарнікі падаваць нават з цукрам, — падказвае гаспадыня — На смак як дранікі, а выглядае як аладушкі.

А яшчэ у аграгарадку гатуюць адмысловыя бульбяныя “цыганкі”. Для іх бульбу вараць у мундзірах і таркуюць на бурачную тарку. У посным варыянце зажарваюць з цыбулькай і алеем грыбы, можно мелка пакрышыць шкваркі і мяса. У пост дабавіць ў гэтую сумесь крахмал, а не ў пост яйко і крыху мукі, как цеста можна было ляпіць, як катлету. Потым падсмажваюць ільняное семя, абвальваюць ў ім “катлеты”, яны чорненькія, таму такая назва – “цыганкі”.

—Я магу есці бульбу ва ўсіх відах і тры разы на дзень, — смяецца субяседніца. – Нават галубцы рабіла з таркаванай бульбай у пост, усё тушыцца са смятанкай. Толькі капуста патрэбна не свежая, а заквашаная галоўкамі. Бульба заварочваецца у такі ліст, перацертая і прыпраўленая цыбулькай. І гурок, калі душа жадае.

#новости регионов #Лида #праздник #афиша