14 студзеня Мірскі замак запрашае наведаць Калядны баль для дарослых

14 студзеня 2023 г. Мірскі замак дае ўнікальную магчымасць – наведаць Калядны баль для дарослых.
Таямнічыя маскі і сілуэты, вытанчаныя ўборы і жывая музыка – усё гэта не толькі створыць асаблівую атмасферу, але і дазволіць пабываць на незвычайнай імпрэзе! Баль у Мірскім замку верне ў мінулае, якое ажыве на вачах у прысутных. Гасцей чакаюць танцавальныя майстар-класы і прыемныя сюрпрызы .
Просім звярнуць увагу на дрэс-код: для кавалераў – строгі гарнітур, для дам – ​​сукенка (пераважна ў стылі XVIII стагоддзя) і абутак без абцаса!
Пачатак а 19 гадзіне.
Кошт квітка да 31.12.2022 – 100 BYN, з 01.01.2023 – 120 BYN.
Білеты ў касах музея.
Даведкі па тэлефоне: 8 (01596) 36290.