Начальника Кореличского РУП ЖКХ Александра Рудака торжественно провели на пенсию

У Карэліцкім РУП ЖКГ  урачыста правялі на пенсію начальніка Аляксандра Рудака.

Аляксандр Іванавіч адпрацаваў на карысць раёна 38 гадоў. Прыйшоўшы у 1985 годзе працаваць у Карэліцкае раённае вытворчае аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі інжынерам, ён хутка заслужыў давер калег і кіраўніцтва, і праз два гады стаў начальнікам вадаправодна-каналізацыйнага аб’яднання, а ў 1998 годзе быў назначаны дырэктарам вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Карэліцкага райвыканкама, якое ў 2000 годзе было пераіменавана ў Карэліцкае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На гэтай пасадзе Аляксандр Іванавіч плённа адпрацаваў чвэрць стагоддзя.


За шматгадовую добрасумленную працу ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, высокі прафесіяналізм Аляксандр Рудак быў узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Сяргей СТОЛЯР