В Кореличской поликлинике начал работу колл-центр. Вызвать врача на дом или записаться на прием можно по телефону 7-72-40

У Карэліцкай паліклініцы пачаў працу кол-цэнтр.

Па словах загадчыка паліклінікі Вольгі Орсіч, кол-цэнтр быў адкрыты для таго, каб аператыўна адказваць на пытанні наведвальнікаў аб парадку работы паліклінікі, часе і месцы прыёму дактароў, паведамляць нумары тэлефонаў кабінетаў. Кол-цэнтр ажыццяўляе папярэдні і неадкладны запіс пацыентаў, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу асабіста і па тэлефоне, рэгістрацыю выклікаў урачоў на дом.

Кол-цэнтр забяспечвае рэгуляванне інтэнсіўнасці патокаў пацыентаў, каб размеркаваць нагрузку на медыцынскіх работнікаў, рэгістрацыю неадкладных выклікаў хуткай медыцынскай дапамогі, вядзенне электронных дакументаў, запіс пацыентаў на ПЦР-даследаванне.

Працуе кол-цэнтр са студзеня. Скарыстацца яго паслугамі можна патэлефанаваўшы на нумар 7-72-40 у буднія дні з 8.00 да 18.00.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара