Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч: «Ніякія санкцыі і знешні ціск на нашу краіну не могуць спыніць развіццё эканомікі як Беларусі ў цэлым, так і яе рэгіёнаў»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не раз падкрэсліваў, што эканоміка з’яўляецца асновай усяго, уключаючы пытанні бяспекі дзяржавы, — адзначае намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч.

— Падчас пасяджэння Савета міністраў Кіраўнік дзяржавы быў, як заўсёды, вельмі шчыры: так, зніжэнне ВУП прыкладна на 4% за год — гэта шмат. Усё гэта абумоўлена ўвядзеннем санкцый і вар’яцкім знешнім ціскам на краіну. Трэба сёлета гэта ўсё аднаўляць і пераўзыходзіць, сказаў Прэзідэнт. І можна не сумнявацца, што адновім. Па выніках года атрымалі нядрэнныя фінансавыя вынікі. Рэнтабельнасць продажаў па эканоміцы — рэкордная за 10 гадоў. 80% заблакаванага экспарту было пераарыентавана на іншыя краіны. Сёння мы паспяхова супрацоўнічаем з такімі буйнымі сусветнымі ігракамі, як Расійская Федэрацыя і Кітай, на новы ўзровень выйшла супрацоўніцтва з Іранам.

2022 год для эканомікі Карэліцкага раёна быў складаным, але досыць паспяховым. Забяспечана выкананне большасці паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну: інвестыцыі ў асноўны капітал, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, сукупныя паступлення даходаў у бюджэт раёна. Вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 108,6% пры заданні 105,3%. Амаль у два разы вырас аб’ём будаўніча-мантажных работ. Пабудавана жылля больш, чым планавалася.

Экспартавана тавараў на 4,1 млн долараў ЗША ў такія краіны, як Расія, Кітай, Казахстан. Экспарт паслуг вырас у 2,3 раза. Як бачым, ніякія санкцыі і знешні ціск на нашу краіну не могуць спыніць развіццё эканомікі як Беларусі ў цэлым, так і яе рэгіёнаў.

Іна ЛЕЙКА

Фота з архіва «Полымя»