Кореличчане рассказывают о значении Государственных флага, герба и гимна Республики Беларусь

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусь адзначыць 14 мая. У такім трыадзіным фармаце — упершыню: адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 красавіка. Гэты дакумент зацвердзіў новую назву свята, якое дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам краіны, прынятым на аснове ўсенароднага абмеркавання.

Мы пацікавіліся ў карэліччан, што для іх значаць гэтыя дзяржаўныя сімвалы.

Надзея МЕЛЯНЯКА,

былы вязень фашысцкіх канцлагераў:

— Беларусы па ўсёй краіне збяруцца разам, каб адзначыць гэты важны дзень і выказаць сваю любоў і павагу да сімвалаў Беларусі. У сімвалах дзяржавы — гісторыя нашага народа, якую трэба ведаць і вывучаць. А новая назва свята дазволіць адначасова аддаць даніну павагі тром дзяржаўным сімвалам краіны, што немалаважна для кожнага беларуса.

 

Вольга ПАПЛЯЎКО,

член РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»:

— Герб, сцяг, гімн Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя, культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка пазнаюцца сярод дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці. Дзяржаўны сцяг узнімаюць на ўрачыстасцях. Гучыць дзяржаўны гімн, словы-заклік з якога глыбока кранаюць сэрца: «Наша любімая маці-Радзіма. Вечна жыві і квітней, Беларусь!» .

Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва «Полымя»