Карэліцкі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі!

Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Для жыхара любой краіны герб, сцяг і гімн з’яўляюцца неад’емнай часткай успрымання сваёй дзяржавы. Менавіта яны ўвасабляюць магутнасць і незалежнасць дзяржавы, абуджаюць у кожным чалавеку пачуцці патрыятызму і гонару за сваю Радзіму.

Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту Радзімы.

Моцнага ўсім здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў