В Кореличах состоялось заседание комиссии содействия контролю за исполнением законодательства о свободе и совести и религиозных организациях

Нарада праведзена пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзія Карпаленкі. На пасяджэнне былі запрошаны старшыні сельвыканкамаў і святары раёна.

Аб адказнасці за распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць, расказаў старшы оперупаўнаважаны групы па наркантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Ліцкевіч.

Старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Купрас паведаміў аб пажарна-тэхнічным становішчы культавых аб’ектаў Карэліцкага раёна, а таксама аб падрыхтоўцы да вясенне-летняга перыяду.

Пра далейшую работу камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе і сумленні і рэлігійных арганізацыях вяла размову галоўны спецыяліст аддзела Вольга Гаўрош.

Вырашана актывізаваць растлумачальную работу з прыхаджанамі цэркваў і арганізаваць захаванне супрацьпажарнага рэжыму на падведамасных аб’ектах.

Яшчэ адным пытаннем, якое абмеркавалі на сустрэчы, стала супрацьдзеянне распаўсюджвання наркотыкаў. Было адзначана, што у Рэспубліцы Беларусь прымаюцца ўсе магчымыя меры, накіраваныя на спыненне каналаў паступлення наркотыкаў і супрацьдзеянне іх незаконнаму спажывання і распаўсюджвання на тэрыторыі дзяржавы.

У МУС Рэспублікі на сённяшні дзень маюцца дзейсныя інструменты для таго, каб эфектыўна супрацьстаяць распаўсюджванню наркотыкаў, але, на жаль, першымі ў поле зроку, часцяком, трапляюць тыя, каго нанялі на працу, хто стаў разменнай манетай і проста матэрыялам для зарабляння грошай.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ