В Кореличском районе идет уборка камней с полей. Очищено 4955 га сельхозугодий

Кожную вясну  сельскагаспадарчыя прадпрыемствы абавязкова праводзяць збор камянёў на палях. Гэта робіцца не выпадкова, бо камяні ў далейшым могуць нанесці вялікія страты дарагой сельскагаспадарчай тэхніцы. Адпаведна, спатрэбяцца не толькі вялікія сумы на рамонт, да прыкладу, камбайна, але гэта яшчэ будуць і вымушаныя дні прастою ў самую гарачую пару.

На Карэліччыне таксама штогод гаспадаркі імкнуцца па максімуме ачысціць ад камянёў свае палі перад тым, як іх засеяць. На палявыя  суботнікі дружна выходзяць не толькі работнікі і спецыялісты ўсіх службаў сельгаспрадпрыемстваў, але і прадстаўнікі іншых арганізацый і ўстаноў таксама аказваюць дапамогу ў гэтай важнай для будучага ўраджаю справе. Так, сёлета такая дапамога аказваецца ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская».

Уборка камянёў у сельгаспрадпрыемствах раёна з удзелам памочнікаў працягнецца. Фронт работ немалы, і трэба прыкласці нямала сіл, каб справіцца з заданнем: не дапусціць страты ўраджаю будучага хлеба.

Сабраныя камяні будуць выкарыстаны як будаўнічы матэрыял.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара