Пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій адбылося ў Варанчаскім сельскім Савеце

Пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій адбылося ў Варанчаскім сельскім Савеце і праведзена пад кіраўніцтвам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Руслана Юр’евіча Абрамчыка.
У сваёй справаздачы старшыня Варанчанскага сельвыканкама Сяргей Платонавіч Баранаў адзначыў, што ўсе злабадзённыя пытанні на тэрыторыі сельсавета вырашаюцца своечасова. Пастаянна працуе аглядная камісія, наведваюць маючых патрэбу ва ўвазе грамадзян, з імі праводзяцца гутаркі, складаюцца акты і кантралюецца выкананне заўваг.
Пра работу аглядных камісій і становішча пажарнай бяспекі праінфармаваў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Канстанцінавіч Рыбак. Па-ранейшаму асноўнай задачай дня застаецца аказанне дапамогі людзям у няпростых жыццёвых сітуацыях, а ў полі зроку — кожны канкрэтны чалавек.
Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Валерый Іванавіч Салаўёў паведаміў пра крымінагенную абстаноўку на тэрыторыі раёна, звярнуўшы ўвагу на тэхнічную бяспеку.
У пасяджэнні рабочай групы прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых службаў раёна, якія выказалі свае меркаванні па хвалюючых пытаннях. “Неабходна наведваць сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці”, — дадзеная прапанова была падтрымана, і да яе выканання члены аглядных камісій мяркуюць прыступіць у бліжэйшы час.
Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий