В Кореличском районе будет создано 18 участков для голосования

Карэліцкая раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узгадніла ўтварэнне ўчасткаў для галасавання на пасяджэнні ў аўторак, 26 мая. Пра тое, што ў раёне будзе створана 18 участкаў, на якіх выбаршчыкі змогуць аддаць свае галасы за кандыдатаў у Прэзідэнты, паведаміў старшыня Карэліцкай раённай камісіі па выбарах Ігар Лазарэвіч.

На пасяджэнні камісіі таксама ўзгоднены межы участкаў для галасавання. Акрамя таго, старшыня раённай камісіі па выбарах нагадаў, што не пазней за 24 чэрвеня будуць утвораны і ўчастковыя выбарчыя камісіі. Іх колькасны склад будзе вызначаны райвыканкамам.

Пакуль жа ў краіне працягваецца кампанія па збору подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Яна будзе доўжыцца па 19 чэрвеня, пасля чаго раённая камісія па выбарах на працягу 10 дзён павінна будзе праверыць сапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў у прадстаўленых ёй каардынатарамі ініцыятыўных груп падпісных лістах і ўстанавіць па раёне колькасць грамадзян, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў.

— Карэліцкая раённая камісія па выбарах утворана 19 мая. Двума днямі пазней абраны старшыня, сакратар і намеснік старшыні камісіі. Ніякіх скаргаў за час нашай працы пакуль не паступала. Думаю, мы справімся з усімі пастаўленымі перад камісіяй задачамі, — рэзюмаваў Ігар Лазарэвіч.

Служба інфармацыі газеты «Полымя»