В Кореличском районе зафиксирован рост рецидивной преступности

У Карэлічах праведзена пасяджэнне каардынацыйнага савета па прафілактыцы правапарушэнняў пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгена Чычкана.    

Па першым пытанні «Забеспячэнне выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2017 г. № 187 «Аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі» ў частцы абсталявання сістэмамі відэаназірання ўезду ў гарады абласнога падпарадкавання і адміністратыўныя цэнтры раёнаў па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах і выезду з іх» слова трымаў начальнік Карэліцкага ўчастка электрасувязі Слонімскага ЗУС Міхаіл Драздоў. Ён паведаміў, што ў Карэліцкім раёне на працягу трох гадоў устаноўліваецца відэаназіранне. Працуе больш за 170 камер, іх уласнікі — юрыдычныя і фізічныя асобы. «Белтэлекам» — адзіны аператар у Беларусі па ўстаноўцы і абслугоўванні відэакамер.

Увесь працэс разбіты на чатыры чаргі, устаноўка  ўстройстваў ажыццяўляецца пачаргова. На сённяшні дзень вядзецца ўстаноўка першай чаргі. Гэта ўезды, выезды з г.п. Карэлічы і г.п. Мір, аўтастанцыі, плошчы. Уся гэтая сістэма павінна пачаць працаваць да 1 кастрычніка.

Старшы інспектар крымінальна выканаўчай інспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў маёр міліцыі Алег Кулак паведаміў аб стане рэцэдыўнай злачыннасці па выніках 2021 года і першага квартала 2022. Прамоўца адзначыў, што рост рэцэдыўнай злачыннасці адбыўся з-за павелічэння крадзяжоў, ухілення ад выплаты аліментаў, махлярства, прывентыўных злачынстваў па лініі крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Прычынамі крадзяжоў з’яўляецца незанятасць падуліковых, злоўжыванне імі алкагольнымі напоямі, а таксама бестурботнасць саміх пацярпелых, якія не прымаюць мер па захаванасці сваёй маёмасці.

Павялічылася ўдзельная вага злачынстваў, якія ўчынены ў сельскай мясцовасці і склала 54,8% (сярэднеабласны 29%). Прычынамі і ўмовамі  злачынстваў у сельскай мясцовасці застаюцца п’янства і беспрацоўе насельніцтва, нізкая матывацыя для свайго развіцця значнай часткі пражываючага ў сельскай мясцовасці насельніцтва працаздольнага ўзросту, схільнага да асацыяльнага ладу жыцця і ўчынення правапарушэнняў, перавага ў сельскай мясцовасці людзей сталага ўзросту, якія атрымліваюць стабільны даход у выглядзе пенсіі і з’яўляюцца патэнцыйнымі ахвярамі злачынных нападаў.

Як адзначыў Алег Кулак, у бягучым годзе ў лячэбна-працоўны прафілакторый ізалявана 10 раней судзімых грамадзян.

Праведзены чатыры пасяджэнні назіральных камісій, колькасць разгледжаных асоб узрасла на 23 чалавекі, вынесены 4 афіцыйныя пракурорскія папярэджанні асобам, дапускаўшым парушэнні парадку і ўмоў адбывання пакарання, патрабаванняў прывентыўнага нагляду.

На саветах грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і па месцы работы разгледжана 26 грамадзян, якія маюць судзімасць і дапускаюць супрацьпраўныя паводзіны.

Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан заклікаў ідэолаў раёна весці пастаянную растлумачальную работу сярод грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама запрашаць наркалагічную службу раёна. Кантроль за аматарамі выпіць павінен быў пастаянным, каб не дапусціць бяды.

Галіна СМАЛЯНКА