В Кореличском районе в текущем году будет отремонтировано 10 км местных дорог

Другі тыдзень работнікі ДРБУ-158 праводзяць бягучы рамонт праблемнага 2,5-кіламетровага ўчастка дарогі Райца-Цырын-Навасёлкі каля вёскі Аканавічы.

— Дарога была пабудавана ў 1938 годзе, — расказвае майстар дарожнага ўпраўлення Аляксандр Кадлубай. — Такія «ўзроставыя» дарогі патрабуюць асаблівай увагі, іх, у свой час, будавалі без разліку на сённяшнія нагрузкі. Цяпер мы праводзім рамонт па наступнай канструкцыі: 2 пласта асфальтабетону (ніжні, які выраўноўвае, ад 2 да 4 см і верхні, ахоўны пласт, таўшчынёй 3 см). Таксама правялі касметычны рамонт водапрапускных труб. У працэсе рамонту на гэтым участку ў Аканавічах для забеспячэння бяспекі дарожнага руху будзе ўстаноўлены новы аўтапавільён з уладкаваннем дзвюх прыпыначных пляцовак для грамадскага транспарту. дарожныя знакі заменім на новыя.

— Цяпер рэалізуецца дзяржаўная праграма ўтрымання і развіцця дарог на 2021-2025 гады, — расказвае начальнік планава-вытворчага аддзела ДРБУ-158 Юрый Бабанскі.

— Работы выконваюцца ў межах выдзяляемых сродкаў з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. У 2021 годзе і за пяць месяцаў бягучага адрамантавана 23,76 км дарог. У планах на 2022 год правесці бягучы рамонт 10 км дарог. Гэта ўчасткі дарог Карэлічы-Валеўка-Наваельня працягласцю 1,1 км, Райца-Цырын-Навасёлкі — 2,55 км, Карэлічы-Руціца-Амневічы — 0,94 км па вёсцы Загор’е. Участак дарогі Турэц-Маласельцы-Мір працягласцю 3,58 км у жвіровым выкананні ўжо здадзены ў эксплуатацыю ў красавіку бягучага года.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара